ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе, што з 27 мая 2014 года зменены памеры гадавой працэнтнай стаўкі авердрафту:
- па нанава адкрываемых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак);
- па дзеючых рахунках, па якіх дзеючая гадавая працэнтная стаўка авердрафту, устаноўленая ў прывязцы да стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, перавышае памер гадавой працэнтнай стаўкі авердрафту, якая ўстанаўліваецца з 27.05.2014;
- пры заключэнні да дзеючых дагавораў бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі дадатковых пагадненняў, звязаных з устанаўленнем, змяненнем памеру ліміту авердрафту (акрамя спынення прадастаўлення авердрафтнага крэдыту) або ўмоў авердрафтнага крэдытавання ў частцы змянення тэрміну пагашэння авердрафту.