Навіны банка і прэс-рэлізы
26.05.2014

Перспектывы супрацоўніцтва з кампаніяй «Штадлер Рэйл Груп АГ» абмеркавалі ў Беларусбанку (прэс-рэліз)

Дэлегацыю кампаніі «Штадлер Рэйл Груп АГ» прымалі ў Беларусбанку 23 мая 2014 года. Адбыліся перамовы па пытаннях развіцця перспектыўных накірункаў супрацоўніцтва. Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык заявіў аб гатоўнасці падтрымаць ініцыятывы сваіх кліентаў, а гэта вядучыя прадпрыемствы краіны, у сур'ёзных інвестыцыйных праектах.

image1

Выканаўчага дырэктара па фінансах групы кампаній «Штадлер Рэйл Груп АГ» Хансрудзі Гель цікавілі канкрэтныя пытанні арганізацыі банкаўскага бізнесу і ступень паўнамоцтваў у рабоце з замежнымі інвестарамі. Высокапастаўлены прадстаўнік швейцарскага бізнесу адзначыў, што падраздзяленне, створанае ў Беларусі, - ААТ «Штадлер Мінск» заклікана стаць апорным пунктам кампаніі «Штадлер Рэйл Груп АГ» у краінах Усходняй Еўропы.  Сяргей Пісарык заверыў гасцей, што банк мабільны, гатовы да супрацоўніцтва і гарантуе сваім партнёрам аператыўнасць прыняцця рашэнняў, прыватнасць адносін, індывідуальны падыход і поўны спіс банкаўскіх паслуг і прадуктаў. Сустрэча прайшла ў дзелавой канструктыўнай атмасферы.

image2

Храналогія супрацоўніцтва

19 сакавіка 2010 года ААТ «ААБ Беларусбанк» і Цюрыхскі кантонскі банк заключылі пагадненне для фінансавання пастаўкі 10 электрацягнікоў Flirt вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Bussnang AG для Беларускай чыгункі. Кошт кантракта 61,5 млн. еўра.

2012 год: стварэнне сумеснага прадпрыемства ААТ «Электрычны транспарт» (у цяперашні час перайменавана ў ААТ «Штадлер Мінск», разліковы рахунак якога адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк».

16 красавіка 2013 года паміж ААТ «ААБ Беларусбанк», UBS AG, Credit Suisse, Zurcher Kantonalbank (Швейцарыя) падпісана пагадненне для фінансавання пастаўкі 6 рэгіянальных электычак Flirt. Кошт кантракта 46 млн. еўра.

17 верасня 2013 года адбылася дзелавая сустрэча ААТ «ААБ Беларусбанк» з прадстаўнікамі кампаніі Stadler Rail AG па пытанні аб перспектыўных накірунках супрацоўніцтва.

25 красавіка 2014 года для фінансавання дадатковай пастаўкі 2-х міжрэгіянальных цягнікоў Flirt паміж ААТ «ААБ Беларусбанк», UBS AG, Credit Suisse, Zurcher Kantonalbank (Швейцарыя) падпісана чарговае пагадненне на суму 20,3 млн. еўра.

image3
Прэсс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!