Навіны банка і прэс-рэлізы
19.05.2014

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 30.05.2014

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 30 мая 2014 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

1.1. Аб зацвярджэнні Дадатку 2 да Палажэння аб парадку налічэння і выплаты дывідэндаў па акцыях ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Агульным сходам акцыянераў Банка 30.09.2011 (пратакол № 15.3).

1.2. Аб узгадненні Дагавору аб узаемадзеянні ДУА «Мінскі фінансава-эканамічны каледж» з ААТ «ААБ Беларусбанк» пры падрыхтоўцы спецыялістаў.

1.3. Аб змяненні памераў узнагароджанняў членам Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

1.4. Аб мэтазгоднасці правядзення закрытай падпіскі на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 26 мая 2014 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 30 мая 2014 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой  415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 26 мая 2014 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульных сходзе акцыянераў лічацца асобы, чые запоўненыя бюлетэні атрыманы ў вызначаным парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!