ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 21 мая 2014 года працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у замежнай валюце ўстаноўлены ў наступных памерах:
- па тэрміновым банкаўскім укладзе «Ваш выбар» (у доларах ЗША, еўра) асноўны даход:
- для штодзённага астатку ўкладу да 2000 (уключна) - 3% гадавых;
- для штодзённага астатку ўкладу больш за 2000-15 000 - 3,5% гадавых;
- для штодзённага астатку ўкладу больш за 15 000 - 4% гадавых.
(па раней прынятых укладах «Ваш выбар» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, устаноўлены памер асноўнага даходу прымяняць пачынаючы з 21.06.2014);
- па тэрміновым банкаўскім укладзе «Класік плюс» (у доларах ЗША, еўра) асноўны даход - 4,9% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, устаноўлены памер асноўнага даходу прымяняць пачынаючы з 21.06.2014);
- па тэрміновым банкаўскім укладзе «Чатыры сезоны» (у доларах ЗША, еўра) асноўны
даход - 3,5% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не налічваецца
паніжаная працэнтная стаўка, устаноўлены памер асноўнага даходу прымяняць пачынаючы
з 21.06.2014).
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»