Дзейнасць банка ў студзені-красавіку 2014 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.
На 01.05.2014 нарматыўны капітал банка склаў 21,6 трлн. рублёў.
Статутны фонд - 16,7 трлн. рублёў, або 1 206 млн. еўра.
Рэсурсная база банка за студзень-красавік 2014 года павялічылася на 8,6 %, або на 13,7 трлн. рублёў, і склала 172,6 трлн. рублёў.
Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў - 56,2 трлн. рублёў.
Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, склаў 1,7 трлн. рублёў, у тым ліку 413 млрд. рублёў і 126 млн. долараў ЗША ў эквіваленце. Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) - 55,6 трлн. рублёў, у тым ліку 22,3 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3,3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.
Па стане на 01.05.2014 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 2,8 трлн. рублёў, у т.л. 4 млрд. рублёў, 239 млн. долараў ЗША, 27 млн. еўра.
Аб'ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, - 2,1 млрд. долараў ЗША. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.
Крэдытны партфель банка - 122 трлн. рублёў, у т.л.:
- юрыдычных асоб - 83 трлн. рублёў;
- фізічных асоб - 39 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 34,5 трлн. рублёў.
У абарачэнні знаходзяцца 5,5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».
Функцыянуе 1 219 банкаматаў, 2 272 інфакіёскі, амаль 41,5 тысячы электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.
Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за красавік 2014 года склала 30,3 %.
За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 740,8 млн., па продажы 659,8 млн.
Філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 97 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 732 аддзяленняў (з якіх 819, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 913, або 53 % - у сельскай мясцовасці).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»