ААТ «ААБ Беларусбанк» і КДУП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» прыступілі да рэалізацыі сумеснага праекта па прадастаўленні магчымасці наведвальнікам паркаў горада Мінска аплачваць білеты на атракцыёны з выкарыстаннем банкаўскіх картак.
У двух сталічных парках - Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага, а таксама ў парку імя 900-годдзя г.Мінска - з'явіліся спецыяльныя інфакіёскі, з дапамогай якіх трымальнікі картак могуць аплаціць білет. Беларусбанк выступае ў дадзеным праекце ў якасці банка-экваера.
Набыць білет на атракцыёны могуць як трымальнікі картак Беларусбанка, так і іншых банкаў, у тым ліку нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Пасля правядзення аперацыі аплаты плацельшчыку выдаецца карт-чэк, а таксама прапускны білет. Камісія за аперацыю не спаганяецца.
