У ходзе нядаўняга візіту ў Швейцарыю дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» правяла перамовы з кіраўніцтвам швейцарскага нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў SERV. Бакі з задавальненнем адзначылі існуючы ўзровень узаемадзеяння. Разам з тым, старшынёй праўлення банка Сяргеем Пісарыкам была адзначана наспелая неабходнасць вываду супрацоўніцтва на новы ўзровень.
«Фінансаванне міжнароднага гандлю і найбуйнейшых нацыянальных інвестыцыйных праектаў, рэалізуемых з удзелам замежных партнёраў, - адзін з найважнейшых стратэгічных напрамкаў дзейнасці банка», - падкрэсліў кіраўнік. - І мы гатовы ўзмацняць гэты напрамак».
Швейцарскі бок, у сваю чаргу, вылучыў шэраг сустрэчных ініцыятыў.
На фота: Герберт Уайт - дырэктар СЕРВ, нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў Швейцарыі; Сяргей Пісарык - Старшыня Праўлення, Беларусбанк.
«У асобе Беларусбанка СЕРВ і швейцарскія фінансавыя інстытуты знайшлі свайго надзейнага партнёра ў Рэспубліцы Беларусь», - заявіў Герберт Уайт - дырэктар СЕРВ, нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў Швейцарыі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»