Навіны банка і прэс-рэлізы
05.05.2014

Беларусбанк прафінансуе яшчэ два швейцарскія электрацягнікі для Беларускай чыгункі (прэс-рэліз)

У ходзе рабочага візіту дэлегацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Цюрых (Швейцарская Канфедэрацыя) адбыліся перамовы старшыні праўлення банка Сяргея Пісарыка з кіраўніцтвам кансорцыума швейцарскіх банкаў UBS AG, Credit Suisse AG і Zürcher Kantonalbank. Быў падпісаны дадатак да папярэдняга крэдытнага пагаднення паміж Беларусбанкам і кансорцыумам, які прадугледжвае фінансаванне дадатковай пастаўкі двух сямівагонных электрацягнікоў кампаніі Stadler Bussnang AG для Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

image1

На фота (злева направа): Бруна Фру - кіраўнік продажаў і экспартнага фінансавання, ZKB; Клод Лаупэр  - дырэктар дэпартамента Банкаўскай гандлёвай сіндыкацыі развіваючыхся рынкаў, ZKB; Сяргей Пісарык - Старшыня Праўлення, Беларусбанк; Клайд Ізелін - кіруючы дырэктар, экспартнае фінансаванне, UBS, Сяргей Гірач - намеснік начальніка ўпраўлення гандлёвага і структурнага фінансавання дэпартамента міжнароднага бізнесу, Беларусбанк.

«Крыху больш за год таму тут жа ў Цюрыху было падпісана крэдытнае пагадненне для фінансавання першай партыі паставак міжрэгіянальных электрацягнікоў, і сёння першыя саставы ўжо прыбылі ў Беларусь, - нагадаў удзельнікам цырымоніі падпісання Сяргей Пісарык. - Мы высока цэнім давер швейцарскага боку. Для нас гэты праект знакавы - сведчанне непасрэднага ўдзелу нашага банка ў вырашэнні задач дзяржаўнай важнасці - мадэрнізацыі транспартнай сістэмы краіны. Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць таксама Беларускай чыгунцы перайці на новы ўзровень якасці паслуг па перавозцы пасажыраў. Камфорт швейцарскіх электрычак ужо ацанілі жыхары і госці краіны, - дадаў старшыня праўлення.

Сяргей Пісарык акцэнтаваў увагу на ўзаемнай зацікаўленасці ў супрацоўніцтве бакоў.

«Падпісанне пагаднення - наглядны прыклад зладжанай каманднай высокапрафесійнай працы ўсіх яе ўдзельнікаў. Здзелка як пазітыўны прэцэдэнт у накірунку міжнароднга бізнесу Беларусбанка будзе садзейнічаць умацаванню яго пазіцый на заходніх фінансавых рынках, а таксама развіццю і ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзелавымі коламі абедзвюх краін», - падкрэсліў кіраўнік.

image2

На фота (злева направа): Томас Лачка - Выканаўчы дырэктар, кіраўнік структурнага і экспартнага фінансавання, UBS; Бруна Фру - кіраўнік продажаў і экспартнага фінансавання, ZKB; Сяргей Гірач - намеснік начальніка ўпраўлення гандлёвага і структурнага фінансавання дэпартамента міжнароднага бізнесу, Беларусбанк; Клод Лаупэр - дырэктар дэпартамента Банкаўскай і гандлёвай сіндыкацыі развіваючыхся рынкаў, ZKB; Рэгула Одэрбольц - кіруючы дырэктар, Кіраўнік аддзялення гандлёвага і экспартнага фінансавання, UBS; Жэром Гэшлін - Дырэктар, экспартнае фінансаванне, Credit Suisse; Сяргей Пісарык - Старшыня Праўлення, Беларусбанк; Клайд Ізелін - кіруючы дырэктар, экспартнае фінансаванне, UBS; Мікалай Бекіш, галоўны эканаміст, Беларуская чыгунка; Бачымед Гадола, асацыіраваны дырэктар, UBS; Эстэр Штэттбахер - Памочнік віцэ-прэзідэнта, Credit Suisse; Томас Энц - суўладальнік/партнёр, кампанія AIL Structured Finance.

У ходзе праведзенага абмену меркаваннямі  бакі прыйшлі да вываду, што, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, патэнцыял двухбаковага міжбанкаўскага супрацоўніцтва далёка невычарпаны. У сувязі з гэтым беларускі бок запрасіў швейцарскія фінансавыя інстытуты прыняць больш актыўны ўдзел у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў кліентаў ААТ «ААБ Беларусбанк». Далейшае ўмацаванне сувязяў ва ўсіх узаемавыгадных напрамках  можа быць вынікам агульных намаганняў.

Трэба адзначыць, што фінансаванне Беларусбанкам праектаў па пастаўках сучасных электрацягнікоў у Беларусь стала падставай для стварэння сумеснага прадпрыемства ААТ «Штадлер Мінск» з кампаніяй Stadler Rail AG па вытворчасці пасажырскага электрацягніка з наступным выхадам на рынкі трэціх краін.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!