Навіны банка і прэс-рэлізы
05.05.2014

Крэдыты на спажывецкія патрэбы сталі больш даступнымі (прэс-рэліз)

З 23.04.2014 года ў ААТ «ААБ Беларусбанк» зніжаны стаўкі па нанава выдаваемых крэдытах на спажывецкія патрэбы:

  • тэрмінам да 1 года (безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб) - 40,5 % гадавых;
  • тэрмінам да 5 гадоў (безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб) - 42,5 % гадавых;
  • на набыццё аўтамабіля тэрмінам да 5 гадоў - 43 % гадавых;
  • на набыццё тавараў у рамках заключаных дагавораў аб супрацоўніцтве з гандлёвымі арганізацыямі - 41 % гадавых.

 

Акрамя таго, грамадзянам прадастаўлена магчымасць атрымаць спажывецкі крэдыт, забеспячэннем выканання абавязацельстваў па якім з'яўляецца страхаванне рызыкі невяртання крэдыту.

Указаныя крэдыты прадастаўляюцца:

  • грамадзянам, узрост якіх на момант заключэння крэдытнага дагавору не перавышае 55 гадоў для мужчын, 50 гадоў - для жанчын;
  • на тэрмін да 5 гадоў з выплатай за карыстанне крэдытам двухкратнай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, дзеючай на дату заключэння крэдытнага дагавору;
  • шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі трэціх асоб або банкаўскай плацежнай карткай;
  • максімальная сума крэдыту - 50,0 млн. рублёў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147, а таксама ў любой установе банка.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!