Плацежная сістэма БЕЛКАРТ прапануе зірнуць на будні банкаўскіх работнікаў праз прызму гумару і вясновага настрою з дапамогай інтэрнэт-праекта "Банкаўскія гульні".
З 25 красавіка па 25 мая праходзіць інтэрактыўны праект-конкурс для Інтэрнэт-аўдыторыі Рэспублікі Беларусь. Любы ахвотнік будзь то трымальнік карткі БЕЛКАРТ, супрацоўнік ці кліент банка-ўдзельніка плацежнай сістэмы, які жадае падтрымаць свой банк, можа прыняць удзел у некалькіх "алімпійскіх" дысцыплінах: "Хутчэй" ("Офісныя гонкі"), "Вышэй" ("Кар'ерная лесвіца") і "Мацней" ("Цяжкія будні").
Удзельнікі могуць заваяваць прызы ў індывідуальным заліку "Банкаўскіх гульняў", а банк-пераможца (пераможца ў камандным заліку) атрымае грамадскую падтрымку і народнае прызнанне!