Навіны банка і прэс-рэлізы
28.04.2014

Беларусбанк віншуе з майскімі святамі!

Паважаныя кліенты, дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні да Свята працы і Дня Перамогі.

У календары гэтыя святы па праву стаяць побач як сімвал непадзельнасці такіх вялікіх жыццёвых каштоўнасцяў - міру, стварэння, працы, на чым грунтуецца матэрыяльны дабрабыт, духоўнае развіццё, творчая самарэалізацыя чалавека.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых думках і справах, а таксама стойкай упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Няхай чыстым і мірным будзе неба над нашай цудоўнай зямлёй, хай ва ўсіх будзе цікавая творчая работа, дружны, нацэлены на вынік калектыў, няхай згода, разуменне і любоў пануюць у вашых сем'ях.

Поспехаў і выдатнага вясновага настрою вам, вашым родным і блізкім!

Праўленне і

Наглядальны савет ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!