Навіны банка і прэс-рэлізы
25.04.2014

Каля 5 млн. аперацый штомесячна праводзіцца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

Няўхільна расце папулярнасць паслуг, здзяйсняемых праз сусветную павуціну. З выкарыстаннем сістэмы  «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» штомесячна праводзіцца каля 5 мільёнаў аперацый. У першым квартале 2014 года іх колькасць склала 14,6 млн. і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года на 64%.

Інтэрнэт-банкінг Беларусбанка дазваляе аплачваць шырокі спектр штомесячных плацяжоў (камунальныя плацяжы і паслугі аховы кватэры, паслугі інтэрнэт-правайдараў і кабельнага тэлебачання і інш.), у тым ліку на карысць арганізацый-удзельнікаў сістэмы «Разлік (АІС АРІП)», пагашаць крэдыты, адкрываць і папаўняць укладныя рахункі, пераводзіць грошы з карткі на картку, блакіраваць/разблакіраваць карткі, рэгістравацца на розныя банкаўскія сэрвісы і інш.

На сённяшні дзень карыстальнікамі «Інтэрнэт-банкінга» з'яўляюцца больш за 400 тыс. чалавек.

Падключыцца да Інтэрнэт-банкінга можна як ва ўстановах Беларусбанка, так і на сайце сістэмы ibank.asb.by.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!