Па выніках працы ў 2013 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» зноў атрымала ўзнагароду ад Deutsche Bank Trust Company Americas, New York за высокую якасць выканання пераводаў у доларах ЗША - сертыфікат «2013 USD STP Excellence Award».
Узровень аўтаматычнай апрацоўкі плацяжоў (STP) у 2013 годзе склаў 99,5%. Гэта значыць, што практычна ўсе міжнародныя банкаўскія пераводы ААТ «ААБ Беларусбанк» былі граматна і карэктна сфарміраваны, у выніку чаго забяспечана максімальна хуткае праходжанне плацяжоў нашых кліентаў, а таксама значна зніжаны аперацыйныя выдаткі.
Такім чынам, нягледзячы на штогадовы рост колькасці міжнародных банкаўскіх пераводаў, кантроль за выкананнем патрабаванняў па афармленні плацяжоў у сістэме SWIFT у ААТ «ААБ Беларусбанк» застаецца на высокім узроўні.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»