Па выніках рэйтынгу лізінгавых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь за 2013 год ТАА «АСБ Лізінг» прызнана лідарам сярод лізінгавых кампаній краіны.
Штогадовае мерапрыемства па абвяшчэнні вынікаў рэйтынгу лізінгавых прадпрыемстваў прайшло 18 красавіка 2014 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау.
На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі больш за 40 айчынных лізінгавых кампаній, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі СМІ і інтэрнэт-выданняў. У ходзе правядзення мерапрыемства ўдзельнікі і госці былі азнаёмлены з інфармацыяй, падрыхтаванай Асацыяцыяй лізінгадаўцаў, аб асноўных эканамічных паказчыках дзейнасці лізінгавых кампаній краіны за 2013 год.
Таксама абмяркоўваліся тэндэнцыі далейшага развіцця лізінгавых паслуг, у тым ліку ў рамках прынятага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2014 г. №99 "Аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці".
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»