Цяпер уладальнікі мабільных тэлефонаў з аперацыйнай сістэмай Windows Phone версіі 7.5 і вышэй могуць бясплатна ўстанавіць дадатак M-Belarusbank і карыстацца сэрвісам М-банкінг «Беларусбанка». Дадатак размешчаны ў магазіне дадаткаў Windows Phone Store.
«М-банкінг» - сэрвіс, які дазваляе трымальнікам банкаўскіх картак з дапамогай мабільнага тэлефона і ўстаноўленага ў ім спецыяльнага дадатку M-Belarusbank хутка і зручна аплачваць штомесячныя плацяжы (камунальныя плацяжы, паслугі інтэрнэт-правайдараў, кабельнага тэлебачання і інш.), пагашаць крэдыты, пераводзіць грошы з аднаго рахунку на іншы, папаўняць укладныя рахункі, блакіраваць/разблакіраваць карткі, атрымліваць на электронную пошту чэкі аб аплаце і інш.