ААТ «ААБ Беларусбанк» прыступіла да выпуску міжнародных картак Visa Electron «Ашчадная» з рахункамі ў расійскіх рублях і еўра.
Гэтыя карткі дазваляюць выгадна захоўваць грашовыя сродкі, атрымліваючы дадатковы даход у выглядзе павышанага працэнта ў памеры да 5% гадавых на суму астатку сродкаў на рахунку. Тэрмін дзеяння картак - 3 гады.
Трымальнік «Ашчаднай» карткі мае кругласутачны доступ да свайго рахунку і можа ажыццявіць шырокі спектр безнаяўных аперацый, а таксама здымаць наяўныя па ўсім свеце.
Такім чынам, цяпер у кліентаў Беларусбанка ёсць магчымасць аформіць міжнародную картку Visa Electron «Ашчадная» з рахункам у адной з трох валют - доларах ЗША, еўра або расійскіх рублях. Для кліентаў, якія жадаюць захоўваць свае зберажэнні ў беларускіх рублях, банк прапануе аформіць картку БЕЛКАРТ «Ашчадная».