Навіны банка і прэс-рэлізы
15.04.2014

«Беларусбанк» устанаўлівае з 16 красавіка 2014 года працэнтныя стаўкі па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 16 красавіка 2014 года працэнтныя стаўкі па тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях устаноўлены ў наступных памерах: 

- «Прыярытэт» - у памеры 35% гадавых;

- «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён - у памеры 32% гадавых (па раней прынятых на ўказаны тэрмін укладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння  на новы тэрмін пачынаючы з 16.04.2014);

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - асноўны даход у памеры 34% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняць пачынаючы з 16.05.2014);

- «Чатыры сезоны» - асноўны даход у памеры 35% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняць пачынаючы з 16.05.2014);

- «Інтэрнэт-дэпазіт» - асноўны даход у памеры 37% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняць пачынаючы з 16.05.2014);

З 16.04.2014 устаноўлена працэнтная стаўка па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 1 месяц - у памеры 34% гадавых, 2 месяцы - у памеры 35% гадавых.

 Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

 Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка». 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»