Навіны банка і прэс-рэлізы
11.04.2014

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 1 квартал 2014 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў 1 квартале 2014 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.04.2014 склаў 21,6 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў, або 1 230 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за 1 квартал 2014 года павялічылася на 5%, або на 8 трлн. рублёў, і склала 167 трлн. рублёў.

Аб'ём сродкаў карпаратаўных кліентаў на 01.04.2014 склаў 54 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, склаў 1,8 трлн. рублёў, у тым ліку 387 млрд. рублёў і 143 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) склалі 54 трлн. рублёў, у тым ліку 21 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 01.04.2014 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 2,6 трлн. рублёў, у т.л. 11 млрд. рублёў, 230 млн. долараў ЗША, 26  млн. еўра.

Аб'ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.04.2014 склаў  1,9 млрд. долараў ЗША. Указаныя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.04.2014 склаў 119,5 трлн. рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб - 81 трлн. рублёў;

- фізічных асоб - 38,5 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) 34 трлн. рублёў.

Па стане на 01.04.2014 у абарачэнні знаходзяцца 5,5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк». 

Функцыянуе 1 218 банкаматаў,  2 270 інфакіёскаў, амаль 40 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за сакавік 2014 года склала 30,6 %.  

За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 561 млн., па продажы 490 млн.

На 01.04.2014 філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 97 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 734 аддзяленняў (з якіх 821, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 913, або 53 %, - у сельскай мясцовасці).

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!