У першым квартале 2014 года рост аб'ёму эмісіі бескантактавых картак Visa і MasterCard Беларусбанка склаў 30%.
На сённяшні дзень Беларусбанк прапануе для афармлення бескантактавыя міжнародныя карткі Visa Electron (у рамках пакета паслуг «Сучасны») і MasterCard Gold (у рамках пакета паслуг «Прэстыж») з рахункам у доларах ЗША, еўра, расійскіх і беларускіх рублях.
Поруч з эмісіяй бескантактавых картак, Беларусбанкам таксама праводзіцца работа па пашырэнні інфраструктуры абслугоўвання іх трымальнікаў. Па стане на 01.04.2014 банкам усталявана больш за 1100 бескантактавых POS-тэрміналаў у арганізацыях гандлю (сэрвісу) па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
У той жа час, за кошт наяўнасці кантактавага чыпа і магнітнай паласы, бескантактавыя карткі Беларусбанка можна выкарыстоўваць ва ўсёй існуючай інфараструктуры абслугоўвання трымальнікаў банкаўскіх картак.