Навіны банка і прэс-рэлізы
10.04.2014

Колькасць транзакцый у тэрміналах Беларусбанка, усталяваных у McDonald's, перавысіла 100 тысяч

У сакавіку бягучага года колькасць аперацый аплаты, здзейсненых з выкарыстаннем банкаўскіх картак у плацежных тэрміналах, усталяваных ААТ «ААБ Беларусбанк» у сетцы рэстаранаў McDonald's, склала 106 тыс., і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года на 70%.

На сённяшні дзень банкам усталяваны 82 тэрміналы ў 7 рэстаранах McDonald's. Абслугоўвацца ў іх могуць трымальнікі банкаўскіх картак плацежных сістэм Visa, MasterCard і БЕЛКАРТ.