Навіны банка і прэс-рэлізы
10.04.2014

EMEA Finance назваў Беларусбанк лепшым банкам Рэспублікі Беларусь (прэс-рэліз)

Міжнародны фінансавы часопіс EMEA Finance ужо чацвёрты раз запар прызнаў ААТ «ААБ Беларусбанк» лаўрэатам Еўрапейскай банкаўскай прэміі (Europe Banking Awards). Згодна з рэйтынгам вядомага фінансавага часопіса EMEA Finance, ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў лепшым банкам Беларусі ў 2013 годзе. ААТ «ААБ Беларусбанк» таксама выйграў узнагароды «Лепшы Інвестыцыйны Банк» і «Лепшы Брокер» у Рэспубліцы Беларусь. Адбор быў заснаваны на такіх крытэрыях, як рост актываў і даходнасці.

Узнагарода часопіса EMEA Finance лічыцца адной з найбольш прэстыжных узнагарод у фінансавай галіне, і яе прысуджэнне ў чарговы раз пацвярджае лідарства ААТ «ААБ Беларусбанк» на беларускім рынку, а таксама  надзейную рэпутацыю на міжнародным узроўні.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк» 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!