Адбылася сустрэча Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргея Пісарыка з дзелавымі кругамі Польшчы. У цэнтральны офіс было запрошана кіраўніцтва банка BGK, страхавой карпарацыі KUKE, кампаніі UNIBEP S.A. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане маючыхся бізнес-кантактаў і пацвердзілі гатоўнасць надалей падтрымліваць і развіваць супрацоўніцтва паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і польскімі фінансавымі інстытутамі. Прадстаўнікі дэлегацыі пакінулі запісы ў кнізе ганаровых гасцей ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прэзідэнт UNIBEP S.A. Ян Мікалушка робіць запіс у кнізе ганаровых гасцей ААТ «ААБ Беларусбанк»
На фота (злева направа): Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Пісарык С.П., намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Новік У.У., Прэзідэнт UNIBEP S.A. Ян Мікалушка, Віцэ-прэзідэнт KUKE S.A. Ян Чарапок, Віцэ-прэзідэнт BGK Пётр Ласецкі.
Даведка: Найбуйнейшы беларуска-польскі праект - другі корпус гасцініцы «Вікторыя» на праспекце Пераможцаў у Мінску, рэалізацыя якога ад моманту падпісання крэдытнага пагаднення да здачы аб'екта ў эксплуатацыю заняла 3 гады і 3 месяцы. Беларусбанк здзейсніў фінансаванне будаўніцтва.