Навіны банка і прэс-рэлізы
09.04.2014

Яшчэ на адно аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» стала больш (прэс-рэліз)

Новае аддзяленне №614/158 ААТ «ААБ Беларусбанк» 7 красавіка 2014 года ўрачыста расчыніла дзверы для жыхароў і гасцей пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна і аднайменнага ваеннага гарадка.

 

1

 

 

На фота (злева направа): кіраўнік аддзялення №614/158 Таццяна Краўчанка, дырэктар філіяла №614 Сяргей Цымбарэвіч, намеснік Старшыні Праўлення Таццяна Міхайлоўская

Аддзяленне аказвае шырокі спектр банкаўскіх паслуг. У адпаведнасці са Стандартам якасці абслугоўвання ў ім абсталяваны дзве касы, у тым ліку  індывідуальная кабіна і адно адкрытае працоўнае месца,  устаноўлены вонкавы банкамат і інфакіёск.

Па меркаванні намесніка Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»  Таццяны Міхайлоўскай з'яўленне новага аддзялення банка - значная і доўгачаканая падзея для шматнаселенага пасёлка. 

«Мы імкнемся забяспечыць нашым кліентам высакаякаснае абслугоўванне і максімальны спектр банкаўскіх паслуг. Упэўнена, што вы па заслугах ацэніце сучасныя тэхналогіі»,- адзначыла кіраўнік.

  2

Даведка: У п.Калодзішчы банкаўскія паслугі ААТ «ААБ Беларусбанк» да гэтага часу аказвала толькі аддзяленне №614/70, невялікая плошча аперацыйнай залы якога не дазваляе забяспечыць якаснае абслугоўванне кліентаў.

Банкаўскія паслугі ў пасёлку запатрабаваны. У 2010-2013гг. у ваенным гарадку былі ўведзены 4 жылыя дамы на 720 кватэр. Колькасць насельніцтва п.Калодзішчы складае больш за 14 тысяч чалавек,  насельніцтва ваеннага гарадка - 1800 чалавек. У пасёлку размешчаны Каладзішчанская сярэдняя школа, Каладзішчанскі сельскі выканаўчы камітэт, Каладзішчанская бальніца сястрынскага догляду, камерцыйныя арганізацыі.

На 1 красавіка 2014 года тэрытарыяльная сетка ААТ «ААБ Беларусбанк» налічвала 1734 аддзяленні.

Прэс-служба ААТ  «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!