Навіны банка і прэс-рэлізы
04.04.2014

Рэалізаваны яшчэ адзін інвестыцыйны праект Беларусбанка - здадзены другі корпус гасцініцы «Вікторыя» (прэс-рэліз)

03 красавіка 2014 года ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця другога корпуса гасцініцы «Вікторыя» з паркінгам па праспекце Пераможцаў.

Для рэалізацыі дадзенага праекта Беларусбанкам было забяспечана прыцягненне доўгатэрміновых фінансавых рэсурсаў ад польскага банка Bank Gospodarstwa Krajowego пад страхавое пакрыццё карпарацыі KUKE S.A. у памеры EUR 45,4 млн. Шматгадовы станоўчы вопыт супрацоўніцтва з польскімі банкамі дазволіў прыцягнуць фінансаванне на выгадных умовах без гарантыі ўрада.

Намеснік Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Дамарацкі падзякаваў усім, хто аказваў садзеянее будаўніцтву.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Катажына Кацперчык ацаніла гасцініцу як адзін з першых буйных польска-беларускіх праектаў.

«Мне прыемна адзначыць, што польска-беларускае эканамічнае партнёрства развіваецца ў вельмі добрым ключы. Я спадзяюся, што сённяшняя наша сустрэча будзе чарговым крокам да ўзаемнага супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы», - заявіла яна.

image1

На фота (злева направа): Уладзімір Новік, намеснік Старшыні Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк", Ян Мікалушка, прэзідэнт польскай будаўнічай кампаніі Unibep, Барыс Крыцкі, дырэктар КУП «Бізнес-цэнтр «Сталіца», Катажына Кацперчык, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча

Прэзідэнт польскай будаўнічай кампаніі Unibep Ян Мікалушка выказаў удзячнасць за арганізацыю фінансавання.

«Гэта вельмі важна, што будаўнікі, заказчыкі маглі спакойна працаваць, таму што фінансаванне было 100% ад пачатку да канца. Гэта стала магчымым дзякуючы тром інстытутам: Беларусбанку, Bank Gospodarstwa Krajowego і KUKE S.A.», - падкрэсліў спадар Мікалушка. 

Намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Новік назваў адкрыццё атэля знакавай падзеяй для сталіцы, падзякаваў польскім партнёрам: «Трэба адзначыць, настолькі аператыўна было арганізавана фінансаванне, што сёння мы павінны выказаць падзяку нашым польскім калегам, польскім партнёрам, польскім будаўнікам і нашым праекціроўшчыкам, якія змаглі ў кароткі тэрмін пабудаваць гэты прыгожы атэль".

Ён уручыў дырэктару КУП «Бізнес-цэнтр «Сталіца» Барысу Крыцкаму сімвалічны падарунак ад Беларусбанка - карціну з выявай гербаў шасці буйных гарадоў краіны і пажадаў, каб брэнд «Вікторыя» прыйшоў у рэгіёны.

Усімі ўдзельнікамі праекта быў адзначаны высокі ўзровень выканання ідэі падрадчыкам, а таксама скаардынаванасць і ўзгодненасць дзеянняў бакоў, якія арганізавалі фінансаванне.

Другі корпус гасцініцы «Вікторыя» мае катэгорыю 4 зоркі. Нумары рознай ступені камфортнасці: павышанай, бізнес- і эканом-класа. Будынак гасцініцы (а яе вышыня складае 21 паверх) уключае залу на 300 пасадачных месцаў для правядзення карпаратыўных і іншых мерапрыемстваў, плавацельны басейн даўжынёй 25 метраў. Побач прадугледжана паркоўка на 340 аўтамабіляў.

Даведка:

Дагавор аб выдзяленні крэдыту быў падпісаны Беларусбанкам і Bank Gospodarstwa Krajowego 22 снежня 2010 года.

image2

Падпісаннее грамат, якія пазней былі змешчаны ў памятную капсулу для закладкі ў падмурак другога корпуса гасцініцы «Вікторыя»

Будаўніцтва гасцініцы для КУП «Бізнес-цэнтр «Сталіца» ў рамках кантракта на выкананне экспартнага будаўніцтва падраду «пад ключ» з праектаваннем ажыццявіла польская кампанія UNIBEP S.A.

image3

Удзельнікі цырымоніі закладкі памятнай капсулы

Памятная капсула была ўрачыста закладзена  27 верасня 2011 года  ў прысутнасці прадстаўнікоў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Сталіца», генеральнага падрадчыка кампаніі Unibep, фінансуючых банкаў Беларусбанк і Bank Gospodarstwa Krajowego, страхавой карпарацыі «KUKE» і пасла Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

На сённяшні дзень «Вікторыя» - адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Беларусі. За 6 гадоў з даты стварэння яго магутнасць перавысіла асобна ўзятыя аб'екты гасцінічнага сэрвісу практычна па ўсёй рэспубліцы

У бліжэйшы час будзе адткрыта яшчэ адна гасцініца - «Вікторыя-Алімп», тым самым павялічыўшы комплекс на 4 аб'екты гасцінічнага сэрвісу.

Прэс-служба ААТ «ААБ  Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!