Беларусбанк устанаўлівае спецыяльныя тэрміналы самаабслугоўвання, прызначаныя для правядзення аплаты мытных плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх картак. Гэтыя прылады дазваляюць кліентам самастойна аплачваць мытныя плацяжы, не звяртаючыся да паслуг касіраў. Гэта не толькі пашырае магчымасці трымальнікаў картак, але і скрачае час праходжання працэдуры аплаты плацяжоў.
Здзейсніць плацеж вельмі проста: уводзіцца нумар плацежнага дакумента, пасля чаго прылада па спецыяльнай электроннай базе мытных плацяжоў правярае яго на дакладнасць, далей здзяйсняецца аплата, пацвярджэннем якой з'яўляецца атрыманы кліентам чэк.
У цяперашні час такімі тэрміналамі абсталяваны пункты мытнага афармлення, размешчаныя ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»