Навіны банка і прэс-рэлізы
02.04.2014

Адкрытае пасля мадэрнізацыі аддзяленне №510/392 Беларусбанка гарантуе якасць продажу банкаўскіх прадуктаў і паслуг (прэс-рэліз)

Аддзяленне №510/392 адкрылася пасля мадэрнізацыі ў Мінску па вуліцы Мяснікова, 32.

У кліенцкай зале размешчаны 3 касы, а таксама 2 адкрытыя працоўныя месцы, якія дазваляюць прапанаваць кліенту сучасную  форму абслугоўвання, якая прадугледжвае непасрэдны кантакт, а значыць, высокую якасць продажаў банкаўскіх прадуктаў і паслуг. Арганізаваны 5 працоўных месцаў спецыялістаў аддзела банкаўскіх плацежных карт, а таксама работніка аддзела крэдытавання. Ёсць VIP-пакой для абслугоўвання кліентаў з вялікімі сумамі грошай. У зале знаходзіцца кансультант, які добра ведае  спецыфіку  банкаўскага бізнесу.

image1

Прадстаўлена высокатэхналагічнае абсталяванне самаабслугоўвання - банкамат для аплаты камунальных плацяжоў і зняцця наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем плацежнай карты і інфакіёск з функцыяй Cash-in, г.зн. з магчымасцю праводзіць аплату наяўнымі грашовымі сродкамі.

image2

Кліенты аддзялення - супрацоўнікі Міністэрства фінансаў, РДУСП «Стравіта», БРУСП «Белдзяржстрах», ЗАСТ «Прамтрансінвест», падатковыя структуры Маскоўскага і Цэнтральнага раёнаў г. Мінска, жыхары раёна, па заслугах ацанілі камфорт і якасць абслугоўвання.

«Побач з пашыранымі тэхналагічнымі магчымасцямі пасля мадэрнізацыі аддзяленне адказвае прынятым у Беларусбанку новым стандартам афармлення і адпавядае самым сучасным патрабаванням бяспекі», - паведаміў дырэктар філіяла №510 Уладзімір Друшчыц. Па яго словах, у будучым таксама чакаецца адкрыццё двух новых аддзяленняў філіяла - у мікрараёнах Каменная Горка-5 і Каменная Горка-2.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!