ААТ «ААБ Беларусбанк» з 31.03.2014 устанаўлівае працэнтную стаўку па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:
- «Прыярытэт» - у памеры 37% гадавых.
- «Гарантаваны даход»:
- тэрмінам на 15 дзён - у памеры 25% гадавых;
- тэрмінам на 35 дзён - у памеры 34% гадавых.
(Па раней прынятых на ўказаныя тэрміны ўкладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 31.03.2014).
- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - асноўны даход у памеры 36% гадавых.
- «Чатыры сезоны» - асноўны даход у памеры 37% гадавых.
- « Інтэрнэт-дэпазіт» - асноўны даход у памеры 39% гадавых.
З 31.03.2014 устаноўлена працэнтная стаўка па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 1 месяц - у памеры 36% гадавых, 2 месяцы - у памеры 37% гадавых.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»