Навіны банка і прэс-рэлізы
28.03.2014

Перспектывы далейшага ўзаемадзеяння з фінансавымі кругамі Германіі абмеркавалі ў Беларусбанку (прэс-рэліз)

Шэраг сустрэч з фінансавымі кругамі ФРГ адбыліся ў Беларусбанку. Канструктыўным выдаўся дыялог Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргея Пісарыка з членам выканаўчага савета дырэктараў і кіраўніком Генеральнага Дэпартамента фінансавых інстытутаў Commerzbank AG Крыстафам Габрыэлем Метцэ. Бакі абмеркавалі розныя аспекты  двухбаковага міжбанкаўскага супрацоўніцтва, якое можна кваліфікаваць як паспяховае. У якасці апошняга прыкладу можна прывесці падпісанне новага крэдытнага пагаднення.

Вядучы фінансавы інстытут  Германіі разам з Komerční banka a.s.. прадаставілі Беларусбанку крэдыт сумай 58 650 000 еўра для Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод газетнай паперы».

Адбылася таксама сустрэча намесніка Старшыні Праўлення Уладзіміра Новіка з дэлегацыяй нямецкага нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў Ойлер-Гермес Дойчланд АГ. Фінансаванне экспарту інвестыцыйных тавараў у Рэспубліку Беларусь з выкарыстаннем пакрыцця Euler Hermes мае вялікія магчымасці.

Пераканаўчы прыклад - інвестыцыйны праект, рэалізуемы ААТ «Лакафарба» і нямецкай кампаніяй MAVEG Industrieausrüstungen GmbH. Фінансаванне з-за мяжы прыцягнуў Беларусбанк. Крэдыты прадаставілі нямецкія банкі Камерцбанк АГ і АКА Аусфуркрэдыт-Гезельшафт мбХ.

Бакі з задавальненнем адзначылі існуючы ўзровень адносін, акрэслілі мадальнасці далейшага ўзаемадзеяння.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!