Навіны банка і прэс-рэлізы
28.03.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула двухбаковы крэдыт (прэс-рэліз)

АКБ «РосЕўраБанк» (ААТ) прадаставіў ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» двухбаковы крэдыт у памеры 15 млн. долараў ЗША тэрмінам на паўтара года.

Прадастаўляючы нязвязаныя рэсурсы для патрэб беларускай эканомікі, замежны банк пацвярджае свой высокі давер Беларусбанку як надзейнаму пазычальніку, што асабліва важна зараз з улікам няпростай сітуацыі на сусветным рынку капіталу.

Даведка:

Міжнародны бізнес - найважнейшы напрамак дзейнасці Беларусбанка.  На сёння ім прыцягнута каля $2 млрд замежных рэсурсаў на доўгатэрміновай аснове ў выглядзе звязанага фінансавання, а  ўсяго на валавой аснове $10 млрд. толькі ў 2013 годзе.

Каля 60 %  усіх замежных рэсурсаў, прыцягваемых банкаўскай сістэмай краіны, прыходзіцца на Беларусбанк. 

АКБ «РосЕўраБанк» (ААТ) паспяхова працуе ў расійскай банкаўскай сістэме з 1994 года і з'яўляецца ўніверсальным банкам, які абслугоўвае карпаратыўных і прыватных кліентаў, займаецца крэдытаваннем малога і сярэдняга бізнесу, актыўна развівае міжнародны напрамак дзейнасці і брокерскія паслугі.

Згодна з рэйтынгамі дзелавых выданняў Расіі, «РосЕўраБанк» уваходзіць у Top-50 самых надзейных і прыбытковых банкаў і ў TOP-10 банкаў па аб'ёме іпатэчных крэдытаў, выдадзеных у 1 паўгоддзі 2013 года.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!