Навіны банка і прэс-рэлізы
27.03.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» першым сярод беларускіх банкаў прыступіла да эмісіі кабэйджынгавых плацежных карт (прэс-рэліз)

Беларусбанк прадставіў навінку на рынку банкаўскіх плацежных карт Беларусі - кабэйджынгавую карту БЕЛКАРТ-Maestro Беларусбанка. Незалежна ад прыналежнасці да плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ або MasterCard з'яўляецца паўнавартасным плацежным інструментам.

«Новы прадукт - гэта не проста знакавая падзея на айчынным фінансавым рынку, гэта рэальны тэхналагічны прарыў. Гэтым крокам мы не толькі ўмацавалі функцыянал айчыннага «пластыку», разбурыўшы стэрэатып, што карта БЕЛКАРТ пераважна зарплатная, «неканверсоўны»  прадукт, але і на справе паказалі патэнцыял і перспектывы развіцця нацыянальнай плацежнай сістэмы. А гэта не проста камфорт і бяспека нашых кліентаў, - лічыць Старшыня Праўлення Беларусбанка Сяргей Пісарык, - гэта імпульс развіццю краіны».

«Істотным адрозненнем лінеек прадуктаў БЕЛКАРТ і MasterCard з'яўлялася, да сённяшняга дня, адсутнасць картак БЕЛКАРТ, якія дазваляюць выкарыстоўваць іх за мяжой. Мы вельмі рады аб'явіць, што дзякуючы сумеснаму плённаму супрацоўніцтву Беларусбанка, БЕЛКАРТ і MasterCard цяпер гэта адрозненне паспяхова ліквідавана. Я ўпэўнена, што гэта карта зойме годнае месца ў нашай прадуктовай лінейцы і будзе карыстацца папулярнасцю ў кліентаў», - патлумачыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская.

Пагадненне аб выпуску кабэйджынгавых карт было падпісана паміж MasterCard і БЕЛКАРТ у 2013 годзе і стала першым у гісторыі картачнага рынку Беларусі. Карты з лагатыпамі БЕЛКАРТ і Maestro выпускаюцца з сучасным чыпам, які забяспечвае высокую бяспеку правядзення плацяжоў і прадастаўляе банкам новыя магчымасці для напаўнення прадукта. Аплачваць пакупкі па гэтых картах можна на тэрыторыі Беларусі ў інфраструктуры абедзвюх плацежных сістэм, а за мяжой - усюды, дзе прымаюць да аплаты карты Maestro.

«Пагадненне аб выпуску кабэйджынгавых карт БЕЛКАРТ-Maestro стала першым у гісторыі нашага рынку, і першым да эмісіі гэтага новага прадукту прыступіў Беларусбанк. З новай картай аднолькава лёгка здзяйсняць разнастайныя плацяжы і атрымліваць наяўныя як знаходзячыся ўнутры Беларусі, так і ў час паездак за мяжу. Дзякуючы супрацоўніцтву з MasterCard стаў магчымым выхад на міжнародны ўзровень плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, а падпісанне кабэйджынгавага пагаднення і выпуск карты БЕЛКАРТ-Maestro, несумненна, крок наперад», - адзначыў дырэктар ЗАТ «Плацежная сістэма «БЕЛКАРТ» Аляксандр Сотнікаў.

Тэхналагічная дапамога была аказана плацежнай сістэмай MasterCard. Карта мае дуальны інтэрфейс. Мікрапрацэсарныя тэхналогіі адпавядаюць міжнародным стандартам.  Гэтыя карткі ў адпаведнасці з самымі сучаснымі патрабаваннямі бяспекі правядзення безнаяўных аперацый забяспечаны акрамя магнітнай паласы EMV-чыпам. Інфармацыю, якая ўтрымліваецца на чыпе, практычна немагчыма скапіраваць.

«Мы вельмі рады плённаму супрацоўніцтву з плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ і таму, што Беларусбанк, з якім мы разам працуем ужо больш за 18 гадоў, стаў першым банкам, які прапануе кліентам кабэйджынгавыя карты пад двума брэндамі. Далейшае ўкараненне інавацыйных тэхналогій - у ліку стратэгічных задач MasterCard на беларускім рынку, і запуск кабэйджынгавай карты - адзін з крокаў у гэтым накірунку. Выкарыстанне чыпа - гэта новы ўзровень бяспекі безнаяўных плацяжоў», - сказаў аперацыйны дырэктар плацежнай сістэмы MasterCard Андрэй Тарусаў.

image

На думку бакоў  кліенты Беларусбанка змогуць першымі ў краіне ацаніць перавагі гэтага ўнікальнага плацежнага інструмента, «БЕЛКАРТ-Maestro» зойме годнае месца ў прадуктовай лінейцы.

Даведка:

ААТ "ААБ Беларусбанк" з'яўляецца прынцыповым удзельнікам плацежных сістэм БЕЛКАРТ і MasterCard з 1996 года. Па стане на 01.03.2014 г. банкам эмітавана звыш 5,3 млн. картак, 3,4 млн. з якіх - карткі БЕЛКАРТ, 600 тыс. - карты пад брэндамі міжнароднай плацежнай сістэмы MasterCard.

Плацежная сістэма БЕЛКАРТ была створана ў 1994 годзе.

У 2013 годзе быў праведзены рэстайлінг таварнага знака плацежнай сістэмы і арганізавана ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ».

БЕЛКАРТ з'яўляецца лідарам па колькасці плацежных картак, якія знаходзяцца ў абарачэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.  Па стане на 01.01.2014 у абарачэнні знаходзіцца больш за 5,2 млн. картак БЕЛКАРТ, што складае 45% усяго рынку плацежных картак Рэспублікі Беларусь. Доля колькасці аперацый па картках БЕЛКАРТ складае больш за 43%.

Плацежная сістэма MasterCard  -  тэхналагічная кампанія, якая працуе ў глабальнай плацежнай індустрыіі. Кіруе сеткай апрацоўкі плацяжоў, якая злучае спажыўцоў, фінансавыя інстытуты, гандлёвыя арганізацыі, урадавыя і дзелавыя структуры больш чым у 210 краінах і тэрыторыях. Прадукты і рашэнні  MasterCard дазваляюць больш проста, бяспечна і эфектыўна вырашаць паўсядзённыя задачы, напрыклад, рабіць пакупкі, падарожнічаць весці бізнес і кіраваць фінансамі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!