ААТ «ААБ Беларусбанк» актыўна падтрымлівае праекты па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва. Мноства мерапрыемстваў прайшло ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці школьнікаў, прымеркаванага да Міжнароднага дня фінансаў дзяцей і моладзі, які адзначаецца 16 сакавіка.
Інфармацыю аб гісторыі ашчаднай справы вучні мінскіх школ змаглі атрымаць у музеі «Беларусбанка». Яны пазнаёміліся з асноўнымі эканамічнымі паняццямі, роллю грошай, зберажэнняў у жыцці грамадства, сям'і і дзяржавы.
Экскурсіі па аперацыйных залах дапаўнялі ўяўленні школьнікаў пра дзейнасць банка, яго прадукты і паслугі.
Найбольшы інтарэс у маладога пакалення выклікалі дынамічна развіваючыяся сучасныя банкаўскія тэхналогіі: Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, а таксама ўстройствы самаабслугоўвання, такія як інфакіёскі і банкаматы з функцыяй cash-in.
На працягу тыдня групы па фінансавай граматнасці ўстаноў банка таксама правялі каля 480 адукацыйных мерапрыемстваў. Гэта семінары і трэнінгі «Плануй сваю будучыню», Дні адчыненых дзвярэй у структурных падраздзяленнях, Дні фінансавай граматнасці, лекцыйныя заняткі, віктарыны, адкрытыя ўрокі ў школах, ліцэях і гімназіях. У іх узялі ўдзел больш за 15 тысяч навучэнцаў і студэнтаў (у тым ліку дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў) ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.
Павышэнню фінансавай граматнасці таксама закліканы садзейнічаць шматтысячныя тэматычныя публікацыі, якія банк размяшчае ў дзіцячых і маладзёжных СМІ рэспублікі і рэгіёнаў.
Аддаючы належнае значнасці фінансавай граматнасці насельніцтва як складніку агульнай адукаванасці грамадства, інструмента па зябеспячэнні якасці жыцця і гаранта фінансавай стабільнасці грамадзян і краіны ў будучым, ААТ «ААБ Беларусбанк» вядзе сістэмную работу ў гэтым накірунку.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»