Беларусбанк і Навікамбанк падпісалі дагавор аб прыцягненні 10 млн. долараў ЗША для фінансавання здзелкі ААТ «Мінскі аўтамабільны завод - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» на пастаўку рухавікоў унутранага згарання вытворчасці ААТ «Аўтадзізель» (Расія). У рамках гэтай здзелкі прадугледжваецца страхавое пакрыццё камерцыйных і палітычных рызык Беларусбанка з боку агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў.
Такім чынам, Беларусбанк стаў першым айчынным банкам, які прыцягнуў крэдытную лінію расійскага банка пад страхавое пакрыццё.
Прымяненне новых інструментаў і пашырэнне геаграфіі супрацоўніцтва з экспартнымі страхавымі агенцтвамі дазваляе Беларусбанку дыверсіфікаваць бізнес-напрамкі і забяспечваць найбольш выгадныя ўмовы фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў сваіх кліентаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»