Навіны банка і прэс-рэлізы
20.03.2014

Беларусбанк пракрэдытуе закупку 15 вагонаў метро (прэс-рэліз)

ААТ "ААБ Беларусбанк" прадаставіць крэдыт транспартнаму камунальнаму даччынаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскі метрапалітэн" на закупку дадатковага рухомага саставу.

15 вагонаў метро будуць набыты ў ААТ "Метровагонмаш", аднаго з вядучых прадпрыемстваў Расіі, якія працуюць у галіне транспартнага машынабудавання.

Патрэба ў іх узнікла ў сувязі з будучым павелічэннем пасажырапатоку другой лініі мінскага метро і ўвядзеннем новай станцыі "Малінаўка".

«Пастаўка дадатковых вагонаў для самага дэмакратычнага сталічнага транспарту забяспечыць яго рытмічную і якасную працу ў час правядзення Чэмпіянату свету па хакеі, калі Мінск чакае прыбыццё вялікай колькасці гасцей», - адзначыў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка. - У чарговы раз, рэалізуючы такі значны для горада бізнес-праект, банк дэманструе сваю сацыяльную адказнасць».

Даведка:

Мінскі метрапалітэн  - важнейшы від грамадскага гарадскога транспарту ў Мінску. З'яўляецца чацвёртым па велічыні пасажырапатоку, шостым па колькасці станцый у СНД і адзіным у Беларусі метрапалітэнам. На сённяшні дзень Мінскае метро складаецца з дзвюх ліній агульнай працягласцю 35,5 км, 28 станцый і двух электрадэпо. Эксплуатацыю метрапалітэна ажыццяўляе ТДКУП (транспартнае даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства) «Мінскі метрапалітэн». Гэтым відам транспарту карыстаюцца ў сярэднім 918 тысяч чалавек у дзень - 36,7% ад агульнай колькасці пасажыраў. Новая станцыя метрапалітэна "Малінаўка" будзе ўведзена ў 2014 годзе. А праз чатыры гады - трэцяя лінія, якая будзе ўключаць сем станцый: "Слуцкі Гасцінец", "Немаршанскі Сад", "Аэрадромная", "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная Плошча".

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!