Навіны банка і прэс-рэлізы
19.03.2014

ПАЗАЧАРГОВЫ АГУЛЬНЫ СХОД АКЦЫЯНЕРАЎ 26.03.2014

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 26 сакавіка 2014 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

1.1. Аб зацвярджэнні Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

         1.2. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 2 да Кодэкса карпаратыўнага кіравання Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», зацверджанага Агульным сходам акцыянераў Банка (пратакол ад 05.06.2009 № 8.3).      

         Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 21 сакавіка 2014 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 26 сакавіка 2014 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 21 сакавіка 2014 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ў вызначаным парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!