Навіны банка і прэс-рэлізы
17.03.2014

«Беларусбанк» устанаўлівае з 18 сакавіка 2014 года працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 18.03.2014 устанаўлівае працэнтную стаўку па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах  у беларускіх рублях:

   - «Прыярытэт» - у памеры 40% гадавых;

   - «Гарантаваны даход»:

- тэрмінам на 15 дзён - у памеры 29% гадавых;

- тэрмінам на 35 дзён - у памеры 38% гадавых.

(Па раней прынятых на ўказаныя тэрміны ўкладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 18.03.2014);

 

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - асноўны даход  у памеры 39% гадавых.

- «Чатыры сезоны» - асноўны даход  у памеры 40% гадавых.

- «Інтэрнэт-дэпазіт» - асноўны даход  у памеры 42% гадавых.

З 18.03.2014 устаноўлена працэнтная стаўка па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 1 месяц - у памеры 39% гадавых, 2 месяцы - у памеры 40% гадавых.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!