Паважаныя кліенты, партнёры, сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Адзначаючы
гэта свята, мы аддаем даніну павагі Асноўнаму Закону нашай краіны, галоўнаму
фактару кансалідацыі грамадства, захавання ў ім грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці.
Як сведчыць сусветны вопыт, невыкананне Канстытуцыі вядзе да хаосу і разбурэння.
Наша Канстытуцыя ўвасабляе пераемнасць і набыццё шматвекавога гістарычнага шляху
Беларусі, яе адвечнае імкненне быць незалежнай моцнай дзяржавай з сацыяльна
арыентаванай палітыкай, непарушнымі гарантыямі правоў і свабод чалавека. Яна - падмурак
для далейшага развіцця і росквіту нашай дзяржавы.
Жадаем вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых справах, мірнага
жыцця і нязменнай упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Наглядальны савет,
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»