Навіны банка і прэс-рэлізы
14.03.2014

У ААТ «ААБ Беларусбанк» падведзены вынікі дзейнасці за студзень-люты 2014 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені-лютым 2014 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

На 01.03.2014 нарматыўны капітал банка склаў 22,1 трлн. рублёў.

Статутны фонд - 16,7 трлн. рублёў, або 1 250 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-люты 2014 года павялічылася на 4 %, або на 6,6 трлн. рублёў, і склала 166 трлн. рублёў.

Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.03.2014 склаў 53 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, - 977 млрд. рублёў, у тым ліку 358 млрд. рублёў і 63 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) - 53 трлн. рублёў, у тым ліку 21 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валютце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 3 трлн. рублёў, у т.л. 13 млрд. руб., 220 млн. дол. ЗША, 26 млн. еўра.

Аб'ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, склаў 1 980 млн. долараў ЗША. Сродкі накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.03.2014 склаў 117 трлн. рублёў, у т.л.:
- юрыдычных асоб - 79 трлн. рублёў;
- фізічных асоб - 38 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) 34 трлн. рублёў.

У абарачэнні знаходзяцца 5,4 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», функцыянуе 1 219 банкаматаў, 2 283 інфакіёскі, 39 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за люты 2014 года склала 30,6 %.

За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па пакупцы 370 млн., па продажы 314 млн.

На 01.03.2014 філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 97 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 737 аддзяленняў (з якіх 824, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 913, або 53 %, - у сельской мясцовасці).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»