Навіны банка і прэс-рэлізы
12.03.2014

Беларусбанк прапанаваў кліентам карткі ў расійскіх рублях

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыступіла да выпуску міжнародных картак VISA і MasterCard з рахункам у расійскіх рублях.

Новая прапанова разлічана, перш за ўсё, на людзей, якія часта ажыццяўляюць дзелавыя і турыстычныя паездкі ў Расійскую Федэрацыю, а таксама атрымліваюць заработную плату ў расійскіх рублях.

Такім чынам, у кліентаў Беларусбанка цяпер ёсць магчымасць аформіць міжнародную картку з рахункам у адной з чатырох валют - доларах ЗША, еўра, расійскіх або беларускіх рублях.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!