Навіны банка і прэс-рэлізы
10.03.2014

Героеў Сочынскай Алімпіяды ганаравалі ў Беларусбанку (прэс-рэліз)

Гасцямі Цэнтральнага офіса Беларусбанка сталі героі 22-й зімовай Алімпіяды ў Сочы - члены Нацыянальнай Алімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь Ала Цупер, Антон Кушнір, Сяргей Далідовіч, Мікалай Казека.

image1

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам банка адбыўся абмен меркаваннямі па выніках галоўнай спартыўнай падзеі, перспектывах беларускай зборнай. Алімпійцы пакінулі запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

image2

«Высока цэнім імкненне Беларусбанка да новых вышыняў. У фінансавай сферы, як і ў спорце, нельга спыняцца на дасягнутым, і мы жадаем шматтысячнаму калектыву банка  поспехаў і дасягненняў. Выказваем удзячнасць за падтрымку айчыннага спорту. Мы разам працуем на імідж краіны. Мы разам дадзім свае імёны новым рэкордам і новым перамогам!»

На высокай эмацыянальнай ноце прайшла таксама сустрэча з працоўным калектывам. З прывітальным словам да асаблівых гасцей звярнуўся старшыня праўлення Сяргей Пісарык. Алімпійцы запэўнілі, што яны адчувалі падтрымку суайчыннікаў. Зала вітала алімпійцаў стоячы.

 

Даведка:

Цупер Ала Пятроўна - Удзельніца Алімпійскіх гульняў 1998, 2002, 2006, 2010, 2014 гадоў. 14 лютага 2014 года Ала Цупер выйграла золата жаночых спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе ў Сочы.

Казека Мікалай Іванавіч - з 1992-га - нязменны галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па фрыстайле. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

Кушнір Антон Сяргеевіч - Чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Сочы-2014. Удзельнік трох Алімпійскіх гульняў, бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2011), уладальнік Кубка свету сезона-2009/2010.

Далідовіч Сяргей Мікалаевіч - беларускі лыжнік, пераможца этапа Кубка свету, удзельнік шасці Алімпіяд і 10 чэмпіянатаў свету.

Прэс-служба ААТ «АББ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!