Навіны банка і прэс-рэлізы
27.02.2014

Беларусбанк» устанаўлівае з 28 лютага 2014 года заахвочвальны працэнтны даход па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд:

з 28.02.2014 па 16.03.2014 (уключна):

  • «Ашчадны» - у памеры 18% гадавых;
  • «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) - у памеры 17% гадавых;
  • «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» - у памеры 16% гадавых;
  • «Класік плюс» - у памеры 14,7% гадавых;
  • Накапляльны - у памеры 14% гадавых.

з 17.03.2014 па 30.03.2014 (уключна):

  • «Ашчадны» - у памеры 17,5% гадавых;
  • «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) - у памеры 16,5% гадавых;
  • «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы » - у памеры 15,5% гадавых;
  • «Класік плюс» - у памеры 13,7% гадавых,
  • Накапляльны - у памеры 13% гадавых.

 

Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі ўказаных відаў укладаў за перыяд з 28.02.2014 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 30.03.2014 (уключна).

Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 31.03.2014.

Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца:

- у выпадку калі ў перыяд з 28.02.2014 па 30.03.2014 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў ва ўказаны перыяд 2014 г.) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;

- у выпаду калі на 28.02.2014 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны» і «Класік плюс», «Ваш выбар» тэрмін вяртання якіх настаў да 28.02.2014).

Налічэнне даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 31.03.2014.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!