Навіны банка і прэс-рэлізы
21.02.2014

Беларусбанк і БЧ пашырылі сетку інфакіёскаў, якія дазваляюць набываць білеты на электрацягнікі (прэс-рэліз)

Інфакіёскі, прызначаныя для продажу білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-клас, устаноўлены ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з ДА «Беларуская чыгунка» цяпер і на чыгуначным вакзале г. Магілёва.

Працэдура куплі білета ў інфакіёску займае не больш за мінуту, а атрыманы чэк з'яўляецца праязным білетам (білетам на багаж). Набыць білет могуць трымальнікі банкаўскіх картак плацежных сістэм Visa, MasterCard і БЕЛКАРТ.

Беларусбанк, у якасці банка-экваера, ужо каля 3 гадоў супрацоўнічае з Беларускай чыгункай у рамках праекта па ўстаноўцы плацежна-даведачных тэрміналаў (інфакіёскаў), прызначаных для продажу білетаў на электрацягнікі. На сённяшні дзень, акрамя г. Магілёва, такія інфакіёскі таксама ўстаноўлены на Мінскім і Віцебскім чыгуначных вакзалах.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»