Навіны банка і прэс-рэлізы
21.02.2014

Гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ "ААБ Беларусбанк" адбудзецца 28.03.2014

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 , паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага  савета ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіцца гадавы Агульны сход акцыянераў па выніках працы банка за 2013 год

Дата і час правядзення сходу: 28 сакавіка 2014 года ў 12.00.

Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, актавая зала.

 

ПАВЕСТКА ДНЯ:

1. Аб выніках працы Наглядальнага савета банка ў 2013 годзе.

2. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2013 годзе і задачах банка на 2014 год.

3. Аб заключэнні Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках правядзення рэвізіі фінансавай і гаспадарчай дзейнасці банка ў 2013 годзе.

4. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2013 год: бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытку і стратах, справаздачы аб змяненні капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў; аб аўдытарскім заключэнні па бухгалтарскай справаздачы за 2013 год.

5. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2013 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2014 год.

6. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ«ААБ Беларусбанк».

7. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».

8. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

 

Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» - 3 сакавіка 2014 года.

Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць адпаведным чынам завераны.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 10.30 да 11.45.

Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна пры сабе мець:

юрыдычным асобам: кіраўнікам - службовае пасведчанне (іншы пацвярджальны дакумент) і пашпарт; іншаму прадстаўніку -  даверанасць на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і пашпарт;

фізічным асобам: пашпарт; прадстаўнікам - даверанасць, засведчаную ў вызначаным парадку, і пашпарт.

Інфармацыя па пытаннях павесткі дня прадстаўляецца акцыянерам
ААТ «ААБ Беларусбанк» з 25 па 28 сакавіка 2014 года - па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, з 8.30 да 17.30.

 

Тэлефоны для даведак: (8-017) 309 04 08, 309 11 23.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!