Установы ААТ "ААБ Беларусбанк" адкрываюць спецыяльныя выбарчыя рахункі кандыдатам у дэпутаты і ажыццяўляюць прыём на гэтыя рахункі добраахвотных ахвяраванняў ад фізічных і юрыдычных асоб. Робіцца гэта ў адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Пералік устаноў банка, якія ажыццяўляюць адкрыццё спецыяльных выбарчых рахункаў, размешчаны на сайце Беларусбанка ў раздзеле «Дзейнасць банка». Тут жа з моманту адкрыцця рахункаў будзе апублікавана інфармацыя аб іх рэквізітах.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»