Колькасць аперацый па папаўненні электронных ігравых рахункаў сістэмы «Суперлато-онлайн», здзейсненых у студзені бягучага года праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Беларусбанка, павялічылася ў параўнанні з ліпенем 2013 года больш чым у два разы. Гульцы добра ацанілі перавагі сэрвісаў дыстанцыйнага абслугоўвання.
Трымальнікі картак ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць папаўняць электронныя ігравыя рахункі сістэмы «Суперлато-онлайн» праз інфакіёскі, а таксама з дапамогай сэрвісаў «М-банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг».
Сама працэдура папаўнення ігравых рахункаў займае секунды - трымальніку карткі неабходна ўсяго толькі ўказаць асабісты нумар ігравога рахунку і суму папаўнення. Грашовыя сродкі паступаюць на ігравы рахунак на працягу некалькіх секунд. Выйгрыш ад удзелу ў латарэях залічваецца на рахунак карткі, з якой ажыццяўлялася папаўненне ігравога рахунку.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»