ААТ «ААБ Беларусбанк» з 17.02.2014 устанавіў працэнтную стаўку па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:
- «Прыярытэт» - у памеры 42 % гадавых;
- «Гарантаваны даход»:
- тэрмінам на 15 дзён - у памеры 37% гадавых;
- тэрмінам на 35 дзён - у памеры 43% гадавых.
(Па раней прынятых на ўказаныя тэрміны ўкладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 17.02.2014);
- «Інтэрнэт-дэпазіт» - асноўны даход у памеры 43% гадавых.
Па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 1 і 2 месяцы працэнтная стаўка ўстаноўлена ў памеры 43%.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»