Навіны банка і прэс-рэлізы
14.02.2014

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень 2014 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені 2014 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.02.2014 склаў 21,7 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў, або  1 270 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень 2014 года павялічылася на 0,8 %, або на 1,3 трлн. рублёў, і на 01.02.2014 склала 160 трлн. рублёў.

Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.02.2014 склаў 52 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.02.2014 склаў 1 350 млрд. рублёў, у тым ліку 573 млрд. рублёў і 81 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 01.02.2014 склалі 51 трлн. рублёў, у тым ліку 19 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 01.02.2014 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 2 трлн. рублёў, у т.л. 14 млрд. руб., 201 млн. дол. ЗША, 25  млн. еўра.

Аб'ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.02.2014 склаў  1 848 млн. долараў ЗША. Указаныя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.02.2014 склаў 115 трлн. рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб - 77 трлн. рублёў;

- фізічных асоб - 38 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з  Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 33 трлн. рублёў.

Па стане на 01.02.2014 у абарачэнні знаходзяцца 5,4 млн. плацежных   картак ААТ «ААБ Беларусбанк». 

Функцыянуе 1 220 банкаматаў,  2 300 інфакіёскаў, амаль 40 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за студзень 2014 года склала 31,13 %.  

За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з улікам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па пакупцы 192 млн., па продажы 154 млн.

На 01.02.2014 філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у т.л. 6       філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 97 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 737 аддзяленняў (з якіх 824, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 913, або 53 %, - у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!