ААТ «ААБ Беларусбанк» з 15.02.2014 уводзіць новы тэрміновы банкаўскі ўклад у беларускіх рублях і замежнай валюце «Чатыры сезоны» на наступных умовах:
- тэрмін захоўвання ўкладу 12 месяцаў;
- памер працэнтнай стаўкі па ўкладзе:
- у беларускіх рублях - 43% гадавых;
- у замежнай валюце - 5% гадавых.
- мінімальная сума першапачатковага ўзносу і сума незніжаемага астатку ўкладу 4 000 000 беларускіх рублёў, 500 долараў ЗША, 500 еўра, 20 000 расійскіх рублёў;
- магчымасць да тэрміну вяртання ўкладу здзяйсняць расходныя аперацыі ў межах часткі астатку ўкладу, якая перавышае суму незніжаемага астатку ўкладу;
- папаўненне ўкладу на працягу ўсяго тэрміну захоўвання;
- магчымасць атрымання па заканчэнні кожных трох месяцаў захоўвання (кожнага сезону) прэміяльнага даходу.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»