Аўтарытэтнае міжнароднае фінансавае выданне The Banker (выдавецтва The Financial Times Ltd.) апублікавала рэйтынг самых дарагіх банкаўскіх брэндаў у свеце The Top 500 Banking Brands. Упершыню айчынны банкаўскі брэнд, брэнд ААТ «ААБ Беларусбанк», прызнаны адным з самых дарагіх у свеце. Асноўным фактарам для ацэнкі кошту з'яўляецца пазнавальнасць кліентамі самога брэнда. У разліках выкарыстоўваўся шэраг такіх паказчыкаў, як дзейнасць міжнароднага бізнесу, рознічнага і карпаратыўнага бізнесу, страхаванне, кіраванне актывамі, інвестыцыйна-банкаўская дзейнасць, работа з плацежнымі картамі.
Даведачна: У спісе The Top 500 Banking Brands ААТ «ААБ Беларусбанк» размясціўся на 480 пазіцыі і ацэнены коштам у 159 млн. дол. ЗША.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»