Навіны банка і прэс-рэлізы
06.02.2014

Колькасць набытых у інфакіёсках Беларусбанка білетаў на аўтобусы павялічылася ў 2013 годзе на 30% (прэс-рэліз)

Купіць білет на аўтобус сёння можна лёгка і проста. Паслугу па набыцці білетаў на аўтобусы прыгарадных і міжгародніх маршрутаў у інфакіёсках прапануе ААТ «ААБ Беларусбанк». Статыстыка сведчыць, што яна заваёўвае ўсё большую папулярнасць у беларусаў. Такі спосаб набыцця білетаў з'яўляецца альтэрнатывай пакупкі білетаў у касах аўтавакзалаў і рэальна дазваляе эканоміць час.

Працэдура куплі займае не больш за мінуту. Патэнцыяльны пасажыр праз інфакіёск выбірае пункт адпраўлення, канцавы пункт, найменне рэйса, час адпраўлення і прыбыцця, колькасць вольных месцаў, тып аўтобуса. Атрыманы чэк аб аплаце і з'яўляецца білетам на аўтобус.

Штомесячны безнаяўны абарот па гэтай паслузе павялічыўся за 2013г. на 50%, колькасць аперацый - на 30%.

На сённяшні дзень сетка інфакіёскаў Беларусбанка налічвае 2,3 тыс. прылад. Каля 1 тыс. інфакіёскаў працуюць у кругласутачным рэжыме. Яны размешчаны не толькі ва ўстановах банка, але таксама ў будынках аўтавакзалаў, у магазінах, на ажыўленых вуліцах гарадоў.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»