У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца па развіцці сістэмы безнаяўных разлікаў у Рэспубліцы Беларусь, ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з МУС РБ прыступілі да ўстаноўкі плацежных тэрміналаў для абслугоўвання трымальнікаў банкаўскіх картак у патрульных аўтамабілях ДАІ.
Эксперымент праводзіцца для зручнасці аўтаўладальнікаў з мэтай аплаты плацяжоў на месцы з дапамогай банкаўскіх плацежных картак, што прадугледжвае скарачэнне часу працэдуры аплаты штрафу і пералічэння грашовых сродкаў у бюджэт.
Да аплаты прымаюцца карткі міжнародных плацежных сістэм MasterCard Worldwide, Visa International і айчыннай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.
Праект праходзіць апрабацыю ў Брэсцкай вобласці. У цяперашні час тэрміналамі асначаны 15 патрульных машын Дзяржаўтаінспекцыі ў Брэсце і раёнах вобласці.
У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» устаноўлена 39 тысяч электронных тэрміналаў у 25 000 прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу.